Спадчына: Мясакамбінаты
Пятніца, 03 Чэрвень 2022 09:01
16 мая 2022 г. – 25 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю Кобрынскага мясакамбіната (ААТ «Кобрынскі мясакамбінат», ВУП «Брэсцкія традыцыі»; 1997)
ВУП «Брэсцкія традыцыі» знаходзіцца паблізу вёскі Залессе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Прадпрыемства ўяўляе сабой адасоблены аўтаномны гаспадарчы комплекс, які размешчаны на асобнай прамысловай пляцоўцы, што ў трох кіламетрах ад г. Кобрына, паблізу дзвюх буйных міжнародных аўтамагістралей Брэст-Масква і Кобрын-Гомель. Ён удала размешчаны па-за гарадской тэрыторыяй з вялікім патэнцыялам для далейшага развіцця і пашырэння.